Ваенны патэнцыял

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ваенны патэнцыял — магчымасці дзяржавы (кааліцыі) утрымліваць і ўдасканальваць узброеныя сілы, павышаць іх баяздольнасць, папаўняць вучанымі кадрамі, забяспечваць сучаснай зброяй і ваеннай тэхнікай, усімі відамі забеспячэння ў мірны і ваенны час, забяспечваць дасягненне мэтаў вайны.[1]

Гл. таксама: Патэнцыял дзяржавы.

Ваенны патэнцыял не з'яўляеццца сталай велічынёй. Яго стан характарызуецца наяўнасцю розных паказнікаў, а найперш такіх, як колькасць асабовага саставу і яго маральна-палітычная, псіхалагічная, агульнаадукацыйная, ваенная і ваенна-тэхнічная падрыхтоўка, палявая, марская і паветраная вучанасць; колькасць і якасць узбраення і ваеннай тэхнікі; ступень забяспечанасці войскаў матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі; узровень распрацоўкі ваеннай дактрыны і ваеннай тэорыі, іх адпаведнасць патрабаванням ваеннай практыкі; падрыхтаванасць камандных кадраў; узровень баявой гатовасці ўзброеных сіл; наяўнасць мабілізацыйных рэзерваў і мабілізацыйныя магчымасці дзяржавы.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 ВЭС-83, С.581.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил.