Вакзал Ньюгаці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вакзал Ньюгаці

Вакзал Ньюгаці (венг.: Nyugati pályaudvar — «Заходні вакзал»; скар. Nyugati pu) — адзін з трох асноўных вакзалаў Будапешта нароўні з Келеці і Дэлі. Размешчаны на плошчы Ньюгаці (венг.: Nyugati tér) у Пешце (VI раён). Побач размешчана станцыя 3-й лініі Будапешцкага метрапалітэна Ньюгаці паяўдвар.

Будынак вакзала быў пабудаваны ў 18741877 гадах кампаніяй Eiffel & Cie пад кантролем Гюстава Эйфеля замест старога будынка вакзала, які больш не адказваў узрослым патрабаванням. Будаўніцтва вялося без зносу старога будынка, прама над ім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]