Вакзал Франца-Іосіфа
Вакзал Франца-Іосіфа (Вена) (ням.: Wien Franz-Josefs-Bahnhof) — адзін з пяці чыгуначных вакзалаў Вены, канцавая станцыя чыгункі Франца-Іосіфа. Названы па імі аўстрыйскага імператара Франца-Іосіфа. Дзейнічае з 1872 года, сучасны будынак пабудаваны ў 1978 годзе. Знаходзіцца ў 9-м раёне горада (Альзергрунд). Адзіны з вакзалаў Вены, побач з якім няма станцыі метро. Найбліжэйшая станцыя метро — Friedensbrucke — размешчана ў 300 метрах на ўсход.
Выкарыстоўваецца амаль выключна для абслугоўвання прыгараднага руху — цягнікі ў Тулін, Крэмс і Санкт-Пёльтэн (прыгарадная лінія S40). Акрамя таго, некалькі разоў у дзень рэгіянальныя цягнікі ў Гмюнд і Чэcке-Веленіцэ.
Найбольшая колькасць наведвальнікаў назіраецца ў выхадныя, што звязана з тым, што размешчаны ў будынку вакзала супермаркет не зачыняецца па нядзелях і ўвечар па суботах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вакзал Франца-Іосіфа