Валянціна Яўгенаўна Шаўчэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянціна Яўгенаўна Шаўчэнка

Валянціна Яўгенаўна Шаўчэнка (укр.: Валентина Євгенівна Шевченко, нар. 2 кастрычніка 1975 года, Чарнігаў) — вядомая ўкраінская лыжніца, прызёрка чэмпіянату свету, пераможца этапаў Кубка свету. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных гонках.

У Кубку свету Шаўчэнка дэбютавала ў 1995 годзе, у лістападзе 2003 года атрымала сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Усяго на сённяшні момант мае 4 перамогі на этапах Кубка свету, усе ў асабістых дыстанцыйных гонках. Лепшым дасягненнем Шаўчэнкі ў агульным выніковым заліку Кубка свету з'яўляецца 3-е месца ў сезоне 2003-04, у тым жа годзе яна выйграла малы Кубак свету ў заліку дыстанцыйных гонак.

На Алімпіядзе-1998 у Нагана, паказала наступныя вынікі: 15 км класікай — 11-е месца, 5 км класікай — 19-е месца, гонка пераследу — 20-е месца, эстафета — 9-е месца, 30 км каньком — 14-е месца.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці, прыняла ўдзел у чатырох гонках: 15 км каньком — 21-е месца, 10 км класікай — 12-е месца, гонка пераследу — 20-е месца, 30 км класікай — 5-е месца.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне, паказала наступныя вынікі: дуатлон 15 км — 14-е месца, мас-старт 30 км — 7-е месца, 10 км класікай — 21-е месца, эстафета — 8-е месца.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартавала ў чатырох гонках: 10 км каньком — 9-е месца, дуатлон 15 км — 14-е месца, мас-старт 30 км — не фінішавала, эстафета — 13-е месца.