Ван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ван
турэцк.: Van
City of Van (view from Van Kalesi).jpg
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
  • 1 938 км²
Вышыня цэнтра
1 730 м
Насельніцтва
  • 353 419 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
65000
Аўтамабільны код
65
Афіцыйны сайт
Ван на карце Турцыі
Ван (Турцыя)
Ван

Ван (турэцк.: Van) — горад ва ўсходняй Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Ван. Размешчаны на ўсходнім беразе возера Ван. Назва горада паходзіць ад армянскага ван — сяло, паселішча. 360 тыс. жыхароў (2008).

Узнік у І тыс. да н.э. Да VI ст. да н.э. пад назвай Тушпа сталіца дзяржавы Урарту. Да I ст. да н.э. значны горад Старажытнай Арменіі. У 364 годзе разбураны войскамі сасанідскага цара Шапура II. У Х ст. у складзе Васпураканскага царства. 3 1022 года пад уладай Візантыі, пасля — сельджукаў. У 2-й пал. XIV ст. двойчы разбураны войскамі Цімура. 3 XVII ст. пад уладай Турцыі. У Першую сусветную вайну 1914—1918 гг. армянскае насельніцтва Вана выселена і знішчана турэцкімі ўладамі.

У горадзе харчовая, цэментная прамысловасць. Чыгуначная станцыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]