Вандалізм гісторыка-культурнай спадчыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Слова “вандалізм” паходзіць ад французскага “vandalisme” і, як правіла, звязана з Французскай рэвалюцыяй і ў прыватнасці з Грегуарам. Менавіта ён пісаў у сваіх успамінах у 1807-08 г.: “я прыдумаў слова, каб забіць рэч”. Але метафарычна тэрмін “вандал”, як сімвал варваскіх паводзінаў, выкарыстоўваўся яшчэ ў Англіі ў пачатку 17 ст.

Анры Грэгуар

Гісторык мастацтва Луі Рео выказаўся пра вандалізм наступным чынам: “сёння непаважлівым тэрмінам “вандалізм” мы называем не толькі непасрэдную дэструкцыю помнікаў, якія маюць мастацкую каштоўнасць або выклікаюць акультурваючыя іх гістарычныя ўспаміны, але і змена іх асяроддзя (інфармацыйны вандалізм), іх перанос (эльгінізм) або пераробку (рэстаўрацыйны вандалізм). Акрамя таго, вандалізмам мы будзем лічыць знішчэнне не толькі твораў рук чалавека, але і прыродных мясцовасцей”.

За актамі вандалізма, як правіла, стаяць ідэалагічныя прычыны, рэлігійная нецярпімасць, ксенафобія. Разбурэнне помнікаў гісторыі і культуры - прыватная праява агрэсіўнай чалавеканенавісніцкай практыкі палітычных груповак.

Тыпалагізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пры тыпалагізацыі тэрміна “вандалізм” матыў і намер становяцца галоўнымі інструментамі пазнання. Таму лічыць вандалізм бессэнсоўным і аднастайным дзеяннем з'яўляецца вялікай памылкай. Прымаючы гэта пад увагу, можна вылучыць “ідэалагічны” і “канвенцыйны” вандалізм, які, у сваю чаргу, падзяляецца на “сквапны”, “тактычны”, “карны”, “гульнявой” і “злосны”. Таксама трэба адрозніваць падвіды вандалізма, улічваючы яго кантэкст: палітычны, сацыяльны, мастацкі, эстэтычны, калектыўны або індывідуальны.

Акрамя таго, вандалізм можа быць як афіцыйным (падтрымліваемы ўладамі), так і неафіцыйным, ініцыяваны з нізоў. Вандалізм можа быць і знішчаюшчым (у часы войн), і рэстаўрацыйным (калі рэстаўратары па некампетэнтнасці або адмыслова разбураюць адны культурныя пласты будынка, каб выявіць іншыя). Ён можа быць таксама рэлігійным і антырелігійным; сентыментальным, калі аб'екты знішчаюцца таму, што выклікаюць адмоўныя эмоцыі, або утылітарным, калі тэрыторыя ачышчаецца для новага будаўніцтва.

У нашы дні вандалізм можна звязаць з мадэрнізацыяй, калі з мэтай развіцця знішчаюцца рэлікты мінулых эпох, якія страцілі свае ўтылітарнае значэнне. Галоўным спосабам барацьбы с дадзеным відам злачынства з'яўляецца прапаганда павагі да маёмасных і культурных праў, правапарадку.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Сярод вядомых актаў вандалізму ў Беларусі трэба адзначыць:

  • Знішчэнне мемарыяльной дошкі ў памяць яўрэям у Гродне (2012 г.). Мемарыяльная дошка ў памяць аб 29 тысячах яўрэяў, знішчаных у двух гета ў Гродне, была абліта невядомымі карычневай фарбай.
    Файл:Акт вандализма в Гродно.jpg
    Акт вандалізму ў Гродне
  • Апаганьванне месца памяці ў Магілеве. З чэрвеня 2012 г. тут быў абліты фарбай памятны знак, усталяваны на месцы Магілёўскага гета.
    Файл:Вандализм в Могилеве.jpg
    Акт вандалізму ў Магілёве
  • Здзек над кладбішчам у Курапатах, дзе былі знішчаны памятныя крыжы на Цэнтральнай алеі, а таксама ікона Божай Маці, на якой невядомыя намалявалі свастыку.
    Файл:Kur.jpg
    Крыжы на Цэнтральнай алеі, Курапаты

Прававое забеспячэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей[правіць | правіць зыходнік]

Сучаснае крымінальнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь утрымлівае некалькі прававых нормаў, якія прадугледжваюць адказнасць за злачынствы супрацькультурнай спадчыны. Так, ст. 344 УК Рэспублікі Беларусь абвяшчае: “Наўмыснае разбурэнне, знішчэнне або пашкоджанне помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, альбо знішчэнне або пашкоджанне прадметаў і дакументаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць, - караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на той жа тэрмін.

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, або групай асоб, альбо па адносінах да асабліва каштоўных, унікальных помнікаў, прадметаў або дакументаў гісторыі і культуры, альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, - караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дванаццаці гадоў.”

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. А.А. Александров. Международное сотруднічество в сфере культурного наследія: учебное пособіе / отв. ред. В. И. Уколова. – Москва: Проспект, 2011. – 176 с.
  2. Раса Чепайтене. Культурное наследие в глобальном мире. – Вильнюс: ЕГУ, 2010. – 296 с.
  3. И. Э. Мартыненко. Правовая защита культурного наследия.- Вильнюс: ЕГУ, 2003. – 240 с.
  4. Dario Gamboni. The destruction of Art. Iconoclasm and vandalism since the French Revolution.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]