Вартаўнік Дзяржавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вокладка газеты «Вартаўнік Дзяржавы». №4, 2008.

«Вартаўнік Дзяржавы» — беларуская правакансерватыўная газета. Выдавалася з лютага 2008 г. па студзень 2009 г. у Мінску на беларускай мове.

Была створана групай энтузіястаў, натхнёных дзейнасцю Вацлава Ластоўскага і яго часопіса «Крывіч». Асноўная мэта выдання – прапаганда нацыянальных і дзяржаўных каштоўнасцей сярод беларускай моладзі. Тэматыка матэрыялаў была вельмі разнастайнай: палітыка, гісторыя, культура, здаровы лад жыцця. Газета стала змяшчала агляды на новыя музычныя і кніжныя выданні. Сярод найбольш аб'ёмных – працяглае інтэрв'ю з гуртам Крывакрыж. Выходзіла газета ў двух варыянтах: электронным і папяровым. Наклад папяровай версіі быў сціплым, паколькі газета друкавалася за кошт уласных сродкаў выдаўцоў. Электронную версію газеты можна было свабодна спампаваць у інтэрнэце. Выйшла 5 нумароў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]