Варшаўскі фінансавы цэнтр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Варшаўскі фінансавы цэнтр
Warsaw Financial Center WFC.jpg
Краіна:
Месцазнаходжанне: Варшава, Польшча
Будаўніцтва: 1997-1998
Прызначэнне: офісы
Вышыня па шпілі: 165
Вышыня па даху: 144
Колькасць паверхаў: 32
Колькасць ліфтаў: 16
Уласнік: Golub & Company
Архітэктар: A. Epstein & Sons International, Kohn Pedersen Fox Associates
Сайт: wfc.pl
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Варшаўскі фінансавы цэнтр (Warsaw Financial Center, WFC) — небаскроб у цэнтры Варшаве (Польшча), на скрыжаванні вуліц Эміліі Плятэр і Свентакшыскай. Самы прэстыжны офісны будынак Варшавы[Крыніца?].

Небаскроб здадзены ў эксплуатацыю ў 1998 годзе і быў першым сучасным офісным будынкам у Варшаве. Будынак спраектаваны амерыканскімі фірмамі A. Epstein & Sons International і  Kohn Pedersen Fox Associates у супрацоўніцтве з польскімі архітэктарамі. Прататыпам праекту быў між іншых будынак 333 Wacker Drive ў Чыкага.

Warsaw Financial Center прапануе агулам 50 тыс. кв.м. арэндных плошчаў класу А+, а таксама 350 машына-месцаў для аўтамабіляў і веласіпедаў. Кожны з 32 паверхаў мае 1900 кв.м. плошчаў, вышыня столі 2,75 м, і поўнасцю прыстасаваны да патрэб інвалідаў. Будынак абсталяваны 16-цю ліфтамі. Офісы Варшаўскім фінансавым цэнтры мае каля 70 кампаній.

Тэхнічныя рашэнні высокага класу, такія як уласная вадаачышчальная сістэма, электрычны генератар або падземныя рэзервуары ўмяшчальнасцю 600 тыс. літраў, робяць будынак самадастатковым з пункту гледжання доступу да электрычнай і цеплавой энергіі і вады.

З канца 2012 году Warsaw Financial Center з'яўляецца ўласнасцю кансорцыума Allianz Real Estate i Curzon Capital Partners III, інвестыцыйнага фонду пад кіраўніцтвам Tristan Capital Partners.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]