Васьміканцовая зорка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зорка-8.png

Васьміканцовая зорка («знічка», «валошка») — зоркападобны цэнтральна-сіметрычны знак — элемент геаметрычнага арнаменту, які сустракаецца ў арнаментыцы раду народаў Усходняй, Паўночна-Усходняй і Паўночнай Еўропы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Знак быў пашыраны ў народнай арнаментыцы славянаў — беларусаў, украінцаў (але значна радзей, чым у беларусаў, і тым часцей, чым далей на поўнач Украіны), рускіх (радзей, чым у ўкраінцаў, але даволі часта на поўначы Расіі, асабліва ў Наўгародскай вобласці), балтаў — літоўцаў, латышоў, скандынаваў — шведаў, нарвежцаў, фіна-уграў — эстонцаў, фінаў, карэлаў, марыйцаў, удмуртаў, мардвы, іншых фіна-уграў Паволжа, венграў.

У беларускай арнаментыцы такая зорка вышывалася, пераважна чырвонымі ніткамі, на рушніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы ў Цэнтральнай Беларусі, Панямонні і інш.; часта выкарыстоўвалася ў ткацтве, вырабе рэчаў з саломкі, у ўпрыгожаннях яек-маляванак.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

У фіна-уграў арнаментальная васьміканцовая зорка азначала Месяц.

У беларусаў ўсведамленне знаку як азначэння Месяца было, з цягам часу, страчана[1], і бліжэй да нашых часоў такая зорка азначала маці або чалавека або ўраджай[2], а Месяц азначаўся ромбам.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць дзве рэалістычныя версіі паходжання знаку — ад фіна-уграў і ад балтаў. Больш імавернай лічыцца думка пра ўзнікненне знаку васьміканцовай зоркі ў фіна-угорскіх плямёнаў, якія жылі ў раёне Волгі і Урала да іх рассялення ў паўночна-заходнім кірунку каля 1000 да н.э. і пра пазнейшае перайманне знаку суседнімі народамі — балтамі, і ад іх — скандынавамі, а пазней — і славянамі.

Зноскі

  1. На думку Я. Ю. Ленсу.
  2. Пд. працы М. Кацара «Беларускі арнамент», як працыт. у (Ленсу 2007). Але ўсе гэтыя значэнні вытварыліся менавіта ад паняцця Месяца, на думку Ленсу.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]