Васілька Юр’евіч
Выгляд
Васілька Юр’евіч | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць | XII стагоддзе |
Бацька | Юрый Далгарукі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васілька Юр'евіч (? — пасля 1161) — князь суздальскі (1149—1151), пароскі (1155—1161), сын Юрыя Далгарукага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля ўзыходжання Юрыя Далгарукага на кіеўскім вялікакняжацкім стальцы ў 1149 быў прызначаны яго намеснікам у Суздалі. Пасля канчатковага замацавання Юрыя ў Кіеве (1155) ён не пасадзіў у Суздалі аднаго з сыноў, і неўзабаве Андрэй Юр'евіч з'ехаў з Вышгарада ва Уладзімір. Пасля смерці бацькі (1157) Васілька ўтрымліваўся на поўдні аж да 1161 (тады пры ўдзеле Васількі і чорных клабукоў загінуў у барацьбе за кіеўскае княжанне Ізяслаў Давыдавіч). Затым разам з іншымі сваякамі быў высланы Андрэем у Візантыю, дзе кіраваў некаторымі ўладаннямі на Дунаі.
Звесткі пра сям'ю і нашчадкаў адсутнічаюць.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Л.Войтович КНЯЗІВСЬКІ ДИНАСТІЇ CXIДНОЇ ЄВРОПИ