Васіль Уладзіміравіч Дзякаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Уладзіміравіч Дзякаў
Сцяг Член Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі
15 мая 1925 — 8 снежня 1925

Нараджэнне 1897(1897)
Смерць 5 кастрычніка 1936(1936-10-05)
Партыя УКП(Б) (1915)

Васі́ль Уладзі́міравіч Дзя́каў (18975 кастрычніка 1936) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1920 года на савецкай рабоце ў Варонежы і Стаўраполлі.

З 1923 года ў Беларусі — загадчык Арганізацыйным аддзелам Віцебскага губернскага камітэта РКП(б), пасля загадчык Арганізацыйным аддзелам ЦБ КП(б)Б.

З 4 лютага — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), а з 9 лютага — член яго Прэзідыума. З 22 лютага адначасова загадчык Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).

У маі 1924 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Дзякаў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б) Беларусі і загадчыка Аддзелам друку ЦК КП (б) Беларусі.

З 13 верасня 1925 года прызначаны на пасаду адказнага сакратара Якуцкага абласнога камітэта РКП(б)-УКП(б).

У 19311935 гадах працаваў начальнікам Упраўлення пошукаў і праектавання будаўніцтва канала Масква - Волга.

Арыштаваны 8 верасня, расстраляны 5 кастрычніка 1936 года.

Член ЦК КПБ (1924—1925), член бюро ЦК КП(б)Б (1924—1925).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]