Перайсці да зместу

Вейка Хакулінен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лыжнік
Вейка Хакулінен
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2][…]
Імя пры нараджэнні фінск.: Veikko Johannes Hakulinen
Грамадзянства
Дата нараджэння 4 студзеня 1925(1925-01-04)[1][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 2003(2003-10-24)[5][1][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Рост 173 см
Вага 66 кг

Вейка Ёханес Хакулінен (фінск.: Veikko Johannes Hakulinen; 4 студзеня 1925(1925-01-04)[1][3][…], Kurkiyokskoye rural settlement[d], Карэлія[4] — 24 кастрычніка 2003(2003-10-24)[5][1][…], Валкеакаскі, Заходняя Фінляндыя[6][4]) — фінскі лыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. Акрамя таго, выступаў на спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню ў такіх відах спорту, як біятлон, спартыўнае арыентаванне, лыжнае арыентаванне, крос, веславанне.

Нарадзіўся 4 студзеня 1925 года ў карэльскім паселішчы Куркіёкі (цяпер у складзе Расіі).

Вайсковае званне — сяржант. Прафесія — спецыяліст лясной гаспадаркі.

Удзельнічаў у чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, на якіх заваяваў тры залатыя, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медаль. На апошняй сваёй Алімпіядзе ў 1964 годзе ўдзельнічаў у якасці біятланіста, аднак у гонцы на 20 кіламетраў фінішаваў толькі 15-м.

Быў абраны спартыўнай персонай года ў Фінляндыі ў 1952, 1953, 1954 і 1960 гадах. За свае спартыўныя дасягненні ў 1955 годзе атрымаў медаль Хольменколена.

Памёр 24 кастрычніка 2003 года ў выніку дарожнай аварыі ў горадзе Валкеакаскі, дзе пражываў.

  1. 1 2 3 4 5 Veikko Hakulinen Праверана 31 студзеня 2020.
  2. ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  3. 1 2 Veikko Hakulinen — SLS.
  4. 1 2 3 4 Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 12 лістапада 2026.
  5. 1 2 Veikko Hakulinen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 18 кастрычніка 2026.