Вейка Хухтанен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Gymnastics (artistic) pictogram.svg Вейка Хухтанен
Veikko Huhtanen.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол: мужчынскі
Поўнае імя: Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен
Арыгінальнае імя: фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen
Грамадзянства: Flag of Finland.svg Фінляндыя
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1919(1919-06-05)
Месца нараджэння: Вііпуры, Фінляндыя
Дата смерці: 29 студзеня 1976(1976-01-29) (56 гадоў)
Месца смерці: Хельсінкі, Фінляндыя
Ліцэнзія FIG: 569
Лепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Каманднае першынство: 838.50 (1950)
Перакладзіна: 19.400 (1950)
Лепшыя вынікі на Алімпіядзе
Каманднае першынство: 1358.30 (1948)
Шматбор'е: 229.70 (1948)
Рознавысокія брусы: 39.30 (1948)
Конь: 38.70 (1948)
Перакладзіна: 39.10 (1948)

Вейка Аарнэ Алекс Хухтанен (фінск.: Veikko Aarne Aleks Huhtanen; 5 чэрвеня 1919, Вііпуры29 студзеня 1976, Хельсінкі) — фінскі гімнаст, уладальнік пяці медаляў Алімпійскіх гульняў 1948 года, тры з якіх залатыя, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1950 года.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Гімнастыкай займаўся з 12 гадоў. Дэбютаваў у зборнай у 1938 годзе ў міжнародным матчы паміж Германіяй і Фінляндыяй. Павінен быў дэбютаваць на Алімпіядзе 1940 года, якую планавалі правесці ў Хельсінкі, аднак з-за Другой сусветнай вайны Гульні былі адменены.

На Алімпіядзе 1948 года ў Лондане фінская зборная паказала фенаменальны вынік, да чаго меў дачыненне датычным і Вейка. У камандным спаборніцтве фіны апярэдзілі зборную Швейцарыі на 1,6 бала, а ў асабістым спаборніцтве Хухтанен абыйшоў на 0,7 бала Вальтэра Лемана. Апроч усяго іншага, яму ўдалося стаць бронзавым прызёрам у практыкаваннях на перакладзіне, сярэбраным прызёрам у практыкаваннях на паралельных брусах і чэмпіёнам Гульняў у практыкаваннях на кані (тытул ён падзяліў з Паава Аалтаненам і Хейкі Саваляйненам).

У 1950 годзе Хухтанен узяў сярэбраныя медалі на чэмпіянаце свету ў камандным першынстве і практыкаваннях на перакладзіне. З-за траўмы пляча ён адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1952 года і неўзабаве завяршыў кар'еру.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Erich Kamper/Bill Mallon: Who's Who der Olympischen Spiele 1896-1992. Mailand 1992 ISBN 3-928562-47-9
  • Volker Kluge: Olympische Sommerspiele. Die Chronik II. Berlin 1998 ISBN 3-328-00740-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы - Абсалютнае першынство