Сельская абшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Верв)

Сельская абшчы́на (усходнеслав. верв, мір) — сацыяльная ячэйка грамадства, заснаваная на тэрытарыяльных сувязях, у процівагу сувязям кроўна-роднасным.

Замяніла сабою родавую абшчыну ў выніку пераходу да ворнага земляробства, змяненняў у жывёлагадоўлі, рамястве, гандлі, з пачаткам узнікнення класавых адносінаў.

Сельскія абшчыны складваліся на аснове вялікіх патрыярхальных сем’яў, якія распадаліся на асобныя манагамныя аднашлюбныя сем’і. Уласнасць на зямлю з родавай (калектыўнай) ператваралася ва ўласнасць больш малых калектываў, потым у сямейную і індывідуальную.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусы : у 13 т. / рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.] ; АН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё. — 2001. — 433 с.
  • Беларусы : у 13 т. / рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.] ; НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — Т. 5 : Сям’я. — 374 с.
  • Беларусы : у 13 т. / рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш] ; НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск : Беларус. навука, 2002. — Т. 6 : Грамадскія традыцыі. — 606 с.
  • Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі / В. К. Бандарчык [і інш.]; навук. рэд. В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — 256 с.
  • Пилипенко, М. Ф. Этнография Беларуси / М. Ф. Пилипенко. — Минск: Вышэйшая школа, 1981. — 192 с.