Вестверк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вестверк (ням.: Westwerk) — манументальны заходні фасад цэркваў, размешчаны перпендыкулярна галоўнаму нефу. Вестверкі характэрныя для цэркваў эпохі Каралінгаў, Атанідаў і цэркваў, пабудаваных у раманскім стылі. Вестверк, як правіла, складаецца з асноўнай вежы і адной або двух дадатковых вежаў. У вестверку знаходзіцца галоўны царкоўны партал і хоры.  Звычайна вестверк мае выгляд магутнай крэпасці.

Часта ў вестверку размяшчаецца алтар Архангела Міхаіла - змагара з сіламі зла.  Першыя вестверкі з'явіліся ў Сірыі. Найстарэйшым з вядомых вестверкаў з'яўляецца вестверк царквы ў абацтве Сен-Рык'е каля Амьена ў Францыі. Найстарэйшы вестверк ў Германіі знаходзіцца ў абацтве Карвэ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Meyers Neues Lexikon. in 8 Bänden, Bibliographisches Institut Leipzig 1964, Band 8, S. 722.
  • Dagmar von Schönfeld de Reyes: Westwerkprobleme : zur Bedeutung der Westwerke in der kunsthistorischen Forschung, VDG, Verlag und Datenbank für Geisteswissenschaften, Weimar 1999. ISBN 3-89739-026-4.
  • Uwe Lobbedey: Romanik in Westfalen Zodiaque-Echter, Würzburg 1999.
  • Uwe Lobbedey: Westwerke und Westchöre im Kirchenbau der Karolingerzeit, in: Am Vorabend der Kaiserkrönung : das Epos «Karolus Magnus et Leo papa» und der Papstbesuch in Paderborn 799(hrsg. von Peter Godman u.a.) Akademie-Verlag, Berlin 2002, S. 163—191. ISBN 3-05-003497-1.
  • Heiko Seidel: Untersuchung zur Entwicklungsgeschichte sakraler Westbaulösungen des kernsächsischen Siedlungsraumes in romanischer Zeit dargestellt vornehmlich an den Beispielen der Klosterkirche Marienmünster und der Pfarrkirche St. Kilian zu Höxter. Diss. Hannover 2003. PDF(ням.)