Кабаэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Кабаэна)
Кабаэна
індан. Kabaena
Характарыстыкі
Плошча873 км²
Насельніцтва26 535 чал.
Шчыльнасць насельніцтва30,4 чал./км²
Размяшчэнне
5°15′ пд. ш. 121°55′ у. д.HGЯO
АрхіпелагВялікія Зондскія астравы
Акваторыямора Флорэс
Краіна
Кабаэна (Інданезія)
Кабаэна
Кабаэна
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кабаэ́на (індан.: Kabaenaвостраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча — 873 км². Насельніцтва (2010) — 26 535 чалавек.

Востраў Кабаэна месціцца на поўначы мора Флорэс у 19 км на поўдзень ад паўднёва-ўсходняй часткі Сулавесі. Даўжыня — 49 км. Найбольшая шырыня — 28,3 км. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка даволі гарыстая. Найвышэйшы пункт — гара Сабампалула (1 800 м). На востраве маецца некалькі глыбокіх карставых пячор. Узбярэжжа месцамі скалістае. На паўночным захадзе і поўдні бераг атачаюць працяглыя каралавыя рыфы.

Клімат трапічны пасатны. З мая да кастрычніка працягваецца сухі сезон.

Населены пераважна баджа. Галоўны занятак жыхароў Кабаэны — сельская гаспадарка. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]