Інданезійская мова
Jump to navigation
Jump to search
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мова}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Інданезійская мова (індан.: Bahasa Indonesia — мова Інданезіі) — адна з аўстранезійскіх моў. Афіцыйная мова (з 1945 г.) і мова міжнацыянальных зносін у Інданезіі. У бытавых зносінах яе выкарыстоўваюць каля 20 млн чалавек. Агульная колькасць тых, хто валодае мовай у той ці іншай ступені — каля 200 млн. Дыялектаў не мае.
Інданезійская мова аформілася ў першай палове XX стагоддзя на базе малайскай мовы, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў гэтым рэгіёне як лінгва-франка. Назва «інданезійская мова» была прынята ў 1928 г. на Кангрэсе моладзі і паступова выцесніла назву «малайская мова». Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіту.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2