Вуліца Веры Харужай (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вуліца Веры Харужай  (гістарычная назва: Прамысловая) — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1964 годзе ў гонар В. З. Харужай. Працягласць 370 м, ад вуліцы Камуністычнай у заходнім накірунку. На вуліцы знаходзіцца Брэсцкі райвыканкам (д.№ 2), спецтрэст Брэсцкага сельбуда (д.№ 8). На доме № 3 мемарыяльная дошка ў гонар Веры Харужай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.