Вуліца Герцэна (Віцебск)
Выгляд
Вуліца Герцэна Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Ранейшыя назвы | Вялікая Мяшчанская, Вялікая Грамадзянская |
Назва ў гонар | Аляксандр Іванавіч Герцэн |
Вуліца Герцэна — вуліца ў Першамайскім раёне Віцебска. Працягласць вуліцы складае 1000 м. Гістарычныя назвы: Вуліца Вялікая Мяшчанская, перайменаваная 28 студзеня 1919 года ў Вялікую Грамадзянскую. Пазней названая ў гонар расійскага дэмакратычнага публіцыста А. І. Герцэна.
Фарміраванне вуліцы пачалося ў канцы XIX стагоддзя. Да сярэдзіны 1920-х гадоў у канцы вуліцы знаходзіўся скотапрыгонны двор. Раён вуліцы разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны перыяд вуліца забудоўвалася 2-5-павярховымі дамамі.
У доме № 29 размешчана бібліятэка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1