Вуліца Дзімітрава (Гомель)
Выгляд
Дзімітрава вуліца Гомель | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Навабеліцкі |
Працягласць | 1600 |
Назва ў гонар | Георгій Дзімітраў |
![]() |
Вуліца Дзімітрава — вуліца ў Навабеліцкім раёне Гомеля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца названа ў гонар Георгія Міхайлава Дзімітрава. У XIX стагоддзі гэта была дачная мясцовасць. У 1900—1920-х гадах забудоўвалася 1-павярховымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Сучаснае аблічча вуліцы пачало фармавацца ў пасляваенныя гады.
У жніўні 2009 года Гомельскі гарвыканкам адмовіў у перайменаванні вуліцы ў гонар дзеяча БНР Палуты Бадуновай.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентавана з паўночнага захаду на поўдзень. Пачынаецца ад Рэспубліканскай вуліцы, перасякае вуліцы 11 Ліпеня, Міжнародную, Рэпіна, Герцэна, Радзішчава, Склязнёва, Разіна, Ленінградскую. Даўжыня вуліцы 1600 метраў.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 24 — Сярэдняя школа №4 імя У. Маркелава