Вуліца Карла Лібкнехта (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вуліца Карла Лібкнехта (гістарычная назва: вуліца Адзінства) — вуліца ў паўночнай частцы г.Брэста. Перайменаваная ў 1940 годзе ў гонар Карла Лібкнехта. Працягласць 740 м — ад вуліцы Загароднева да вуліцы Чырвонагвардзейскай. Сфарміравалася ў 1930-х гадах. Пераважаюць драўляныя і каменныя дамы сядзібнага тыпу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.