Вуліца Ламаносава (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вуліца Ламаносава — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Віцебска ў Першамайскім раёне. Названая ў гонар М. В. Ламаносава. Былая назва — Артылерыйская.

Забудова вуліцы Ламаносава пачалася ў 1930-я гады пераважна аднапавярховымі дамамі. Працягласць ад чыгуначных пуцей да вуліцы Акадэміка Паўлава складае 500 м. Перасякаецца з вуліцай 43-й Арміі. Грамадскі транспарт адсутнічае.

На вуліцы Ламаносава размешчаны «Віцебскае электратэхнічнае прадпрыемства „СВЕТ“», Аўташкола УП ПУП «Віцебская аўтамабільная школа ДТСААФ», Навукова-вытворчы цэнтр «Спецсістэма», УА «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 18 г. Віцебска», санаторый-прафілакторый ААТ «КІМ» «Бадзёрасць».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1