Вуліца Мяснікова (Віцебск)
Выгляд
Вуліца Мяснікова (гістарычная назва: Вінны тупік) — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Віцебска ў Чыгуначным раёне.
Працягласць вуліцы — 620 м. Вуліца знаходзіцца ў прамысловай зоне. Перасякае 2 чыгуначныя лініі, адна ідзе на камбінат хлебапрадуктаў, другая на лікёра-гарэлачны завод. Ад вуліцы Мяснікова пачынаецца вуліца Розы Люксембург. Да вуліцы прымыкаюць розныя прадпрыемствы: камбінат хлебапрадуктаў, Віцебскі гарадскі РЭС, аддзел кампаніі «ЦэнтрКурорт», Рэгіянальны аддзел збыту СП ААТ «РЭЧЫЦАПІВА», УП «Віцебская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў НГЧ-6» Беларускай чыгункі, Мостаатрад 425.
У канцы вуліца праходзіць ушчыльную да лініі БЧ (напрамак на Санкт-Пецярбуг і Полацк).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1