Вуліца Панфілаўцаў (Брэст)
Выгляд
Вуліца Панфілаўцаў — вуліца ва ўсходняй частцы Брэста. Названа ў гонар байцоў 316-й стралковай дывізіі І.Панфілава, якія вызначыліся пры абароне Масквы ў 1941 годзе. Утворана ў 1948 годзе. Працягласць 710 метраў, ад вуліцы Ламаносава да вуліцы Палацавай. Забудавана дамамі сядзібнага тыпу. На вуліцы знаходзіцца 3-павярховы будынак школы № 6 (д.22).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Брест: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с. — 53 000 экз.