Вусатая сініца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вусатая сініца
Bartmeise(Cropped) by Wolfram Riech.jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panurus biarmicus (Linnaeus, 1758)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  561803
NCBI  181101

Вусатая сініца (Panurus biarmicus) — дробная птушка сямейства цімеліевых атрада вераб'інападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 15-18 см, размах крылаў 16-19 см. Верх цела i доўгi хвост у самцоў i самак карычневыя з карычным адценнем, дзюба жоўтая, у самца на шэра-блакiтнай галаве чорныя «вусы» i чорнае падхвосце. Самка без чорнага (за выключэннем плямак на крылах), верх галавы карычневы. Маладыя падобныя да самкi, але больш цёмныя, маладыя самцы з чорнай плямкай на плячах. Голас: далiкатнае шчабятанне з уплеценымi позывамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны, плямiсты — ад Заходняй і Паўднёвай Еўропы праз Цэнтральную Азiю да Прыморскага краю. Iзаляавана трапляецца ў Японii. Насяляе зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі трыснягу і рагозу. На Беларусі вельмі рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні і зімуючы від (упершыню адзначаны на гнездаванні толькі ў 1993 г.[1]).

Паўночныя папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя. Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень на прылеглых тэрыторыях.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць у густым і паламаным трыснягу або рагозе, добра схаванае, няшчыльнае, з шырокіх (да 2,5 см), непераплеценых лістоў рагозу або трыснягу (па-за шарападобнае гняздо выступае мноства іх канцоў). Багатая высцілка з каласкоў квітучага трыснягу.

Яйкі (5-8, часам 3-11) раўнамерна падоўжаныя да авальных, белыя да крэмава-белых; крапінкі і пражылкі дробныя і нешматлікія, карычневыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 18 х 14 мм.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • P. b. biarmicus — Паўднёвая, Цэнтральная i Паўночная Еўропа;
  • P. b. russicus — ад Аўстрыi i Балкан праз Малую Азiю i поўдзень Расiі да Маньчжурыi i Iрана;
  • P. b. kosswigi — поўдзень Турцыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)