Вымярэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вымярэнне — сукупнасць аперацый для вызначэння велічыні, альбо, іншымі словамі, — для вызначэння суадносін адной (вымяраемай) велічыні з другой аднароднай велічынёй, прынятай за адзінку, якая захоўваецца ў тэхнічным сродку (сродку вымярэння).

Забеспячэнне адзінства вымярэнняў — важная задача міжнароднага, дзяжаўнага і грамадскага значэння, накіраваная на недапушчэнне недакладных і няправільна выкананых вымярэнняў.

У тых выпадках, калі немагчыма выканаць вымярэнне, бо не выдзелена велічыня як фізічная, ці не вызначана адзінка вымярэння гэтай велічыні, практыкуецца ацэньванне такіх велічынь па ўмоўных шкалах, як то шкала Рыхтэра для вымярэння інтэнсіўнасці землетрасенняў, шкала Моаса для ацэнцы цвёрдасці мінералаў. Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляюцца ўсе аспекты вымярэнняў, завецца метралогіяй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]