Перайсці да зместу

Высокі Двор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мястэчка
Высокі Двор
літ.: Aukštadvaris
Герб
Герб
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
  • 861 чал. (2021)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-21034
Афіцыйны сайт
Высокі Двор на карце Літвы
Высокі Двор (Літва)
Высокі Двор

Высокі Двор[1], таксама Аўкшта́дварыс[2] (літ.: Aukštadvaris) — мястэчка ў Літве, на рацэ Верхняй. Уваходзіць у склад Троцкага раёна Віленскага павета. Цэнтр Высакадворскай сянюніі. Месціцца за 30 км на захад ад Трокаў.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Высокі Двор згадваецца ў 1518 годзе У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

9 жніўня 1569 года Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканцаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Кляштар дамініканцаў да (налева) і пасля (направа) маскоўскай перабудовы

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Высокі Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Па задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў, а касцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі. Каля 1895 года ў мястэчку было 28 будынкаў.

У 1907—1913 гадах у Высокім Двары паводле праекту архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касцёл.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

  • XIX стагоддзе: ~1895 год — 634 чал., з іх 386 каталікоў, 41 праваслаўны, 8 евангелістаў, 194 іўдзеі і 5 мусульман[3]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 977 чал.
  • Касцёл Божага Цела (1913)
  • Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1667)
  • Могілкі хрысціянскія
  • Сядзіба Малеўскіх (1837)