Паветы Літвы
Паветы Літвы (літ. Lietuvos apskritys) — 10 адміністрацыйных адзінак, на якія падзеленая тэрыторыя Літвы.
Кожным паветам кіруе глава павета (літ.: apskrities viršininkas), якога прызначае ўрад краіны. Яго асноўная задача — гарантаваць выкананне на тэрыторыі павета Канстытуцыі Літоўскай Рэспублікі і законаў.
Паветы ўтвараюць тэрыторыі самакіраванняў (літ.: savivaldybė) 6 гарадоў, 2 курортаў і 43 раёнаў, а таксама 9 новаўтвораных самакіраванняў. Самакіраванні падзяляюцца на староствы (літ.: seniūnija).
Такім чынам, павет складаецца з розных адміністрацыйных адзінак. Напрыклад, Вільнюскі павет ахоплівае самакіраванне горада Вільнюса (тэрыторыя якога складаецца з 21 староства), самакіраванне Вільнюскага раёна, Эляктрэнайскае самакіраванне, самакіраванні Тракайскага, Укмяргскага, Шальчынінкайскага, Швянчонскага і Шырвінтаскага раёнаў. У сваю чаргу, напрыклад, Вільнюскі раён уключае горад Нямянчыне, мястэчкі Бяздоніс, Майшагала, Міцкунай, Шумскас, вёскі і падзелены на 23 староствы.
Самакіраванні буйных гарадоў (Алітус, Вільнюс, Каўнас, Клайпеда, Панявежыс, Шаўляй) ахопліваюць тэрыторыю аднаго горада (у некаторых выпадках з прадмесцямі). Самакіраванні курортаў (Паланга і Нярынга) уключаюць размешчаныя побач з імі населеныя пункты.
Паветы
[правіць | правіць зыходнік]№ | Павет | Адміністрацыйны цэнтр | Плошча, кв.км |
Насельніцтва, чал. (2011)[1] |
Шчыльнасць, чал./кв.км |
Самакіраванне |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Алітускі павет |
Алітус | 5425 (6) | 157 766 (7) | 29,08 (8) |
|
2 | Вільнюскі павет |
Вільнюс | 9760 (1) | 810 403 (1) | 83,03 (1) |
|
3 | Каўнаскі павет |
Каўнас | 8060 (3) | 608 332 (2) | 75,48 (2) |
|
4 | Клайпедскі павет |
Клайпеда | 5209 (7) | 339 062 (3) | 65,09 (3) |
|
5 | Марыямпальскі павет |
Марыямпале | 4463 (8) | 161 649 (6) | 36,22 (4) |
|
6 | Панявежыскі павет |
Панявежыс | 7881 (4) | 250 390 (5) | 31,77 (7) |
|
7 | Таўрагскі павет |
Таўраге | 4411 (9) | 110 059 (10) | 24,95 (9) |
|
8 | Цяльшэйскі павет |
Цяльшэй | 4350 (10) | 152 078 (8) | 34,96 (6) |
|
9 | Уцянскі павет |
Уцяна | 7201 (5) | 152 004 (9) | 21,11 (10) |
|
10 | Шаўляйскі павет |
Шаўляй | 8540 (2) | 301 686 (4) | 35,33 (5) |
|
Усяго | 65 300 | 3 043 429 | 46,61 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паветы Літвы