Вялікая ханская мячэць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мячэць
Вялікая ханская мячэць
крымскатат.: Büyük Han Cami
Знешні від
Знешні від
Знешні від
Рэгіён Крым
Горад Бахчысарай
Тып мячэці Джума-мячэць
Дата пабудовы 1532 год
Асноўныя даты:
1532Будаўніцтва
1736Пажар
Кол-ць мінарэтаў 2
Вышыня мінарэта 28
Стан дзейнічае

Вялікая ханская мячэць (крымскатат.: Büyük Han Cami) ці Вялікая палацавая мячэцьмячэць ханскага палаца ў Бахчысараі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая ханская мячэць знаходзіцца на палацавай плошчы на ўсходзе ад палацавай брамы. Гэта адна з буйнейшых мячэцяў Крыма і першы з будынкаў ханскага палаца[1]. Мячэць пабудаваў у 1532 годзе Сахіб I Гірэй, у XVII стагоддзі мячэць насіла яго імя[1].

Будынак мячэці масіўны са спічастай аркадай[2] па нізе і маёлікавымі ўстаўкамі[3] на сценах. Дах мячэці пакрыты чырвонай чарапіцай, першапачаткова дах меў купал[1].

Галоўны ўваход у мячэць размешчаны з боку ракі Чурук-Су. Фасад з гэтага боку быў аздоблены мармурам. Каля ўсходняга боку мячэці размешчана абдэстханэ (месца для правядзення рытуальнага абмывання — абдэсту) з шадырванам (фантанам). На сценах размешчаны некалькі каліграфічных надпісаў на арабскай мове (цытаты з Карана), якія з'явілісь у XVIII стагоддзі. Надпісы выкананы чорным колерам у зялёных картушах. Таксама сярод каліграфічных надпісаў на сцяне ёсць згадванне імяні Кырыма Гірэя, які рамантаваў і ўпрыгожваў мячэць.

Мячэць мае два дзесяцігранных мінарэта з астраверхімі дахамі, увянчаных бронзавымі алемамі (паўмесяцамі). Вышыня мінарэтаў — 28 метраў. Наверх вядуць каменныя вінтавыя лествіцы ўнутры мінарэтаў. Вежы мінарэтаў пабудаваны з абчасаных каменных плітаў, змацаваных паміж сабой свінцовымі ўстаўкамі[3].

У 1736 годзе мячэць была пашкоджана падчас пажару. Яе аднавіў падчас праўлення хана Селямета II Гірэя майстар Амер. У 1750-х гадах Арслан Гірэй заснаваў у двары мячэці медрэсэ, якое не захавалася да нашых дзён. У савецкі час мячэць была зачынена. У яе верхняй частцы размяшчалася экспазіцыя музейнага аддзела археалогіі, а ў ніжняй частцы — лапідарый (сховішча архітэктурных дэталяў, абломаў, камянёў з надпісамі і выявамі)[4]. Сёння мячэць адкрыта для веруючых.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Олекса Гайворонский. Большая Ханская мечеть
  2. Ханский дворец
  3. а б Юрий Данилевский. Бахчисарай — виртуальная экскурсия. Архівавана 3 сакавіка 2017. Туристическая планета Крым.
  4. . Гарагуля. Бахчисарайский дворец Архівавана 3 красавіка 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]