Вялікі комтур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вялікі комтур, архікомтур (ням.: Großkomtur) — адзін з найвышэйшых чыноў у кіраўніцтве Тэўтонскага ордэна. пераемнік вялікага магістра (хохмайстра).

Пасада вялікага комтура прыблізна адпавядае цяперашняму прэм'ер-міністру і міністру ўнутраных спраў.

У выпадку пагрозы пры адсутнасці хохмайстра меў права кіравання ўзброенымі сіламі Ордэна. У мірны час загадваў арсеналамі, вырабам рыштунку, складамі збожжа, а падчас вайны выконваў ролю абознага і галоўнага інтэнданта войскаў. Яму падначальваўся наземны і водны транспарт.

Адзін з двух ураднікаў, акрамя вялікага магістра, якія мелі ключы ад скрыні з пячаткай Ордэна. Разам з чатырма іншымі саноўнікамі (вялікім маршалам, вялікім шпітальнікам, вялікім шатным, вялікім скарбнікам) уваходзіў у раду вялікага магістра[1]. Да з'яўлення пасады вялікага скарбніка (1240) распараджаўся скарбам Ордэна.

Памочнікам вялікага комтура быў віцэ-комтур (інакш малы комтур).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]