Вялікі ордар
Выгляд
Вялікі ордар, каласальны ордар — ордарная дэкарацыя будынка, у якой калоны ці пілястры ахопліваюць 2 і больш паверхі, у адрозненне ад дэкарацыі, званай малы ордар або папавярховы ордар, у якім на кожным паверсе размешчаны свой рад калон. Вялікі ордар атрымаў распаўсюджванне ў архітэктуры позняга Адраджэння[1], моду на яго ўвёў Мікеланджэла, хоць ён эпізадычна ўжываўся і раней, з часоў Альберці.
Пашкоў дом: прыклад вялікага ордара, у цэнтральнай частцы будынка калоны ўзвышаюцца на працягу 2 паверхаў |
Калізей: прыклад малога ордара, кожнаму паверху адпавядае свой ярус калон, прычым розных (у адпаведнасці з ордарнай суперпазіцыяй |
Зноскі
- ↑ Архітэктурны слоўнік Архівавана 12 сакавіка 2016.