Гарадная

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Гарадная)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гарадная
Haradnaja, Rynak. Гарадная, Рынак (S. Boching, 1929).jpg
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
  • 1 587 чал.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225522
Аўтамабільны код
1
Гарадная на карце Беларусі ±
Гарадная (Беларусь)
Гарадная
Гарадная (Брэсцкая вобласць)
Гарадная

Гарадна́я[1] (трансліт.: Haradnaja, руск.: Городная) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на возеры Гародна. Адміністрацыйны цэнтр Гараднянскага сельсавета. Насельніцтва 1587 чал. (1993). Знаходзіцца за 28 км на захад ад Століна, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

Гарадная — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадную датуецца 1448 годам. Ад часоў заснавання мясцовасць набыла вядомасць цэнтру традыцыйнай ганчарнай вытворчасці. У 1527 годзе крымскія татары спалілі паселішча, частку жыхароў узялі ў няволю.

Гарадскі герб з прывілею 1792

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Гарадная ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1579 або 1670 мястэчка атрымала Магдэбургскае права. З гэтага часу яно карысталася ўласным гербам «у срэбным полі лось з залатымі рагамі», пацверджаным 17 сакавіка 1792 года[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадная апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У другой пал. XIX ст. у мястэчку было 236 будынкаў, на 1909 — 1830 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Лунінецкім павеце, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 і 1925 сюды перасялілася каля 200 радзінаў з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калонія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928[3].

У 1939 Гарадная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Перад вайной у вёсцы жыло 1820 чалавек у 405 дварах[4].

У 1942 годзе гітлераўцамі было спалена 58 дамоў, забіта 232 чалавекі[4].

Станам на 1970 тут было 470 двароў, на 1993 — 522 двары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Гарадной працуюць сярэдняя школа, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • За 2 км на паўночны ўсход ад Гарадной размяшчаюцца гарадзішча і паселішча.
  • Свята-Троіцкая царква (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП).

Мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года ў Гарадной арганізуюць міжнародныя пленэры ганчароў. Кожныя два гады ў вёсцы збіраюцца майстры з розных краін свету.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква
  • Капліца грэка-каталіцкая

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Гарадная // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. Анастасія Iльіна. Служэнне а. Івана Тыляўскага // «Гістарычная брама» № 1 (22), 2004.
  4. 4,0 4,1 Городная (руск.) 
  5. Horodna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 138.
  6. Гарадная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 477.
  7. Гарадная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 476.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]