Віктар Лоба Эскалар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Лоба Эскалар Біятланіст
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя ісп.: Victor Lobo Escolar
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Дата нараджэння 19 лістапада 1979(1979-11-19) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесія лесавод
Кар'ера (Кубак свету)

Віктар Лоба Эскалар (ісп.: Victor Lobo Escolar; нар. 19 лістапада 1979 г.) — іспанскі біятланіст, удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Да пераходу ў біятлон займаўся зімнім трыятлонам, у якім дабіўся значных поспехаў на нацыянальным узроўні. З’яўляецца 7-разовым чэмпіёнам Іспаніі (2004—2010), чэмпіёнам Еўропы 2005 года, чэмпіёнам Паўднёвай Амерыкі 2005 года. У 2008 годзе ўдзельнічаў у лыжнай гонке на 10 кіламетраў свабодным стылем на чэмпіянаце Іспаніі і стаў 10-м. У 2008 годзе абвешчаны спартсменам года Арагона.

У 2012 годзе ўпершыню стартаваў у гонках Кубка IBU. Лепшы яго вынік на заканчэнне сезону 2013/2014 — 35-е месца ў спрынце на этапе ў шведскім Ідрэ ў 2013 годзе.

У 2013 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету. У спрынце фінішаваў 120-м, у індывідуяльнай гонцы — 94-м, у эстафеце разам з Самуэлем Пуліда Серана, Мануэлем Фернандэсам Муса і Педра Кінтана Арыясам адстаў ад пераможцаў на кола.

У 2014 годзе разам з Вікторыяй Падыяль Эрнандэс прадстаўляў Іспанію на зімовых Алімпійскіх гульнях. У спрынце стаў 84-м, а ў індывідуяльнай гонцы паказаў свой лепшы вынік у кар’еры — 74-е месца.

Ва ўнутраных спаборніцтвах выступае за клуб «Стадыум Касабланка» з Сарагосы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]