Віктар Пятровіч Тышчанка
| Віктар Пятровіч Тышчанка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 студзеня 1937 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 мая 1986 (49 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | заолаг, арахнолаг, выкладчык універсітэта, эколаг, таксанаміст, загадчык кафедры |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
| Альма-матар | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|---|---|---|
|
||
Віктар Пятровіч Тышчанка (15 студзеня 1937, Улан-Удэ — 24 мая 1986) — савецкі энтамолаг, фізіёлаг, эколаг і сістэматык, вучань А. С. Данілеўскага. Прафесар Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 студзеня 1937 года ва Улан-Удэ. Яго бацька Пётр Антонавіч Тышчанка быў інжынерам-будаўніком гідраэлектрастанцый[1].
У 1954 годзе паступіў на біёлага-глебавы факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і да канца жыцця меў цесныя сувязі з кафедрай энтамалогіі. В. П. Тышчанка пачаў працаваць над кандыдацкай дысертацыяй 1959 годзе і пасля атрымання ступені кандыдата навук ў 1963 годзе быў прызначаны выкладчыкам і навуковым супрацоўнікам. У 1969 годзе атрымаў пасаду загадчыка кафедры энтамалогіі біёлага-глебавага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якой загадваў да 1986 года[1].
Распрацоўваў тэорыю фізіялагічных механізмаў фотапедыядычных рэакцый, унёс вялікі ўклад у савецкую арахналогію. Аўтар навучальнага дапаможніка і падручніка для ўніверсітэтаў па фізіялогіі насякомых, аўтар падручніка «Уводзіны ў тэорыю эвалюцыі». Першы старшыня секцыі арахналогіі Усесаюзнага энтамалагічнага таварыства, доктар біялагічных навук.
Памёр 24 мая 1986 года.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Тыщенко В. П. Определитель пауков европейской части СССР / Академия наук СССР, Зоологический институт, Научный совет по проблеме «Биологические основы, реконструкции и охраны животного мира»; [отв. ред. А. А. Стрелков] Ленинград : Наука, Ленинградское отделение, 1971. — 280, [1] c.
- Тыщенко В.П. Основы физиологии насекомых. Том 1. — Л., 1976. — 363 с.
- Тыщенко В.П. Основы физиологии насекомых. Том 2. — Л., 1977. — 302 с.
- Тыщенко В. П. Физиология фотопериодизма насекомых // Тр. ВЭО, 1977. — Т.59 — 152 с.
- Тыщенко В.П. Физиология насекомых. — М.: Высшая школа, 1986.
- Тыщенко В.П. Введение в теорию эволюции: Курс лекций. — СПб.: Изд-во С.-Петербургского ун-та, 1992.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра энтомологии Санкт-Петербургского университета в XX-м веке Архівавана 14 снежня 2024. (руск.)