Віктар Канстанцінавіч Стахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Стахоўскі)
Віктар Канстанцінавіч Стахоўскі
Нараджэнне 1928
Смерць 1978
Месца пахавання

Віктар Стахоўскі (19281978) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).[1] Стваральнік Пастаўскага краязнаўчага музею.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1928 г. Пасля адкрыцця ў Паставах педагагічнай навучальні пачаў вучыцца ў гэтай установе. У 19461947 далучыўся да нелегальнай беларускай арганізацыі «За Беларусь», якая пазней улілася да Саюза беларускіх патрыётаў, належаў да пастаўскай групы.

У лютым 1947 года савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у давер да сябраў пастаўскай групы раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак канспірацыя арганізацыі была слабай. Пасля судовага працэсу Віктар Стахоўскі атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі і разам з некаторымі іншымі сябрамі трапіў да лагеру каля Караганды.

Вызвалены з канцлагеру раней тэрміну праз цяжкую форму энцэфаліту, вярнуўся ў Паставы. Завочна скончыў Маскоўскі інстытут культуры. Працаваў дырэктарам сельскага Дому культуры, а потым рэжысёрам у Пастаўскім народным тэатры. Сам выконваў некаторыя ролі, маляваў дэкарацыі. Неаднаразова выконваў работы па афармленні гораду.

Стварыў Пастаўскі краязнаўчы музей, які быў заснаваны ў студзені 1974 г., а 26 лютага 1976 г. прыняў першых наведвальнікаў. Пасля гэтага быў адхілены ад пасады дырэктара музею, бо быў палітычным вязнем і не належаў да КПСС. Гэтая душэўная траўма налажылася на пакуты і хваробы, якія Віктар Стахоўскі атрымаў у савецкім лагеры, і ў 1978 г. ён заўчасна памёр не дажыўшы да 50 гадоў. Ягоны сябар і паплечнік па СПБ Антон Фурс успамінаў: «Не здзейсніў і сотай долі таго, на што быў здатны». Пахаваны на могілках у Паставах.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154906.html Біяграфія Віктара Стахоўскага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 78, 79, 84, 165, 252, 340.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]