Паставы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Паставы
3481-Свято-Николаевская церковь.jpg
Забудова цэнтральнай плошчы
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
19 882 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2155
Паштовы індэкс
211875
Аўтамабільны код
2
Афіцыйны сайт
http://postavy.vitebsk-region.gov.by/
(руск.)  (англ.) 
Паставы на карце Беларусі ±
Паставы (Беларусь)
Паставы
Паставы (Віцебская вобласць)
Паставы

Паста́вы[2] (трансліт.: Pastavy) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Мядзелцы, адміністрацыйны цэнтр Пастаўскага раёна.

Знаходзіцца за 250 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Вільнюс (Літва). Вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзел, курортны пасёлак Нарач. Насельніцтва — 19882 чалавек (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Пастаў мае балцкае паходжанне і суадносіцца з назвамі азёраў ва Усходняй Літве, што непасрэдна мяжуе з Пастаўскім раёнам: Pastovis, Pastovys, Pastovėlis. Тлумачацца яны ад літоўскага слова pаstovis — «глыбокае месца ў рацэ, дзе павольна цячэ вада», адсюль «стаячая вада, якая не цячэ»[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі з’явіліся на землях Пастаўшчыны яшчэ ў эпоху позняга неаліту і ранняга бронзавага веку (кан. III — пач. II тыс. да н.э.). Пра гэта сведчаць матэрыялы археалагічных раскопак у заходняй частцы горада, на беразе Задзеўского возера. Паселішча на тэрыторыі цяперашніх Пастаў у крыніцах вядомае ад 1409 г. У 1522 г. вядомы як прыватнае мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Належалі магнатам Дэспатам-Зяновічам. У 1522 г. ў Паставах быў пабудаваны драўляны касцёл Божай Маці (перабудаваны ў 1760, не збярогся). У часы Лівонскай вайны (1558—1583) кароль і вял.кн. Стэфан Баторый адпраўляў адсюль плыты з артылерыяй да Полацка. Паводле інвентара 1628, цэнтрам Паставаў была гандлёвая плошча (стаялі касцёл з плябаніяй, карчма, 6 двароў гандляроў і рамеснікаў). На вуліцах-дарогах, што вялі на Мядзел, Глыбокае і Друю, налічвалася 26 двароў. За ракой Мядзелка размяшчалася прадмесце Зарэчча, якое мела 17 двароў. Стаялі таксама 2 пасады па 8 і 9 двароў. Усяго ў Паставах было 66 двароў. За межамі мястэчка існаваў сядзібны комплекс. Каля 1640 г. на паўночны захад ад цэнтру Паставаў, на выспе, утворанай ракой Мядзелка і каналам, былі пабудаваны касцёл і кляштар францысканцаў (да нашага часу яны не захаваліся).

Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у Паставах засталося 5 двароў. Аднак ужо ў 1692 г. тут налічвалася 142 двары, 994 жыхары. У 2-й палове XVIII ст. Паставы перайшлі да Тызенгаўзаў. Па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 2-й палове XVIII ст. у Паставах былі пабудаваныя фабрыкі (папяровая — заснавана ў 1728 г., палатняная, паясоў), некалькі млыноў, гарбарня, архітэктурны комплекс з жылых дамоў, гандлёвых радоў і палаца. З Мядзела быў перавезены гродскі суд. У 17821785 гг. у Паставах дзейнічала тэатральная школа Тызенгаўза, перавезеная з Гродна. З 1791 г. Паставы з’яўляюцца горадам, цэнтрам Завілейскага павета. З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, да 1796 г. з’яўляліся цэнтрам павета, статус горада паніжаны да рангу мястэчка, з’яўляліся цэнтрам воласці Дзісненскага павета. У 18141853 гг. Паставы адыходзяць у валоданне К. Тызенгаўза. У 1-й палове XIX ст. тут заснаваны арніталагічны музей і мастацкая галерэя, дзейнічалі папяровая фабрыка, 2 млыны, сукнавальня, налічвалася 111 двароў. У 1880 г. маёнтак Паставы пераходзіць ва уласнасць графіні Пшадзецкай. З 1897 г. — чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына—Пабраддзе.

З 1921 г. Паставы знаходзяцца ў складзе Польшчы, з’яўляючыся горадам, павятовым цэнтрам Віленскага ваяводства. У канцы 1920-х гг. тут працавалі 2 лесапільныя заводы (належалі Пергаменту і Зінгеру) і цагельня (належала Райхелям), паравы млын, бровар, пякарня і інш. З 1939 г. Паставы знаходзяцца ў складзе БССР, горад мае 3,4 тыс. жыхароў. З 1940 г. Паставы робяцца раённым цэнтрам Вілейскай вобласці. З 1944 г. — у складзе Маладзечанскай вобласці. У 1945—1947 гадах у Паставах дзейнічае суполка арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў. У 1940—1954 гадах цэнтр Пастаўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1970 г. у Паставах налічвалася 15,1 тыс. жыхароў, у 2001 г. — 21,1 тыс. жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай (кансервавы завод, малаказавод, хлебазавод), лёгкай (прадпрыемства «Беліт», ільнозавод), дрэваапрацоўчай прамысловасці («Паставы-мэбля»), тыпаграфія, лясгас. Гасцініца. Дом паляўнічага.

У горадзе функцыянуюць наступныя прадпрыемствы:

  • Радыёэлектронная прамысловасць
    • ПВУП «Завод Беліт»
  • Лясная і дрэваапрацоўчая прамысловасць
    • ДЛГУ «Пастаўскі лясгас»
    • ААТ «Поставымебель»
    • ТАА «Вытворча-мэблевы цэнтр»
    • ПВУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр»
  • Лёгкая і харчовая прамысловасць
    • ПУП «Камбінат кааператыўнай прамысловасці Пастаўскага райпо» (хлебакамбінат)
    • ААТ «Пастаўскі льнозавод»
    • ААТ «Пастаўскі малочны завод»[5]
  • Меліярацыйныя і дарожна-будаўнічыя арганізацыі
    • ДКУАСП «Рассвет Пастаўскі»
    • Пастаўскі ДРБУ-132,
    • ДЭУ-33
    • УП «Пастаўскае ПМС»
  • Турызм
    • Тры гасцініцы
  • Спорт
    • ФК ПМЦ
    • Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 8-9; Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 248.
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. ААТ «Пастаўскі малочны завод»
  6. Людміла Дучыц. Культавыя дрэвы ў Беларусі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]