Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч
Род дзейнасці тэлевядучая, журналістка, празаік, казачніца
Дата нараджэння 25 снежня 1980(1980-12-25) (43 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч (нар. 25 снежня 1980, Мінск) — беларуская журналістка і тэлевядучая[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў г. Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт з чырвоным дыпломам (2003), курсы журналістаў і тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі (2003), Журналісцкі каледж пры Свабодным універсітэце Берліна (2009)[2].

У 2016 г. атрымала ступень магістра кіравання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «палітычны аналіз і паліттэхналогіі ў медыясферы»[2].

Працуе тэлевядучай тэлеканала «Беларусь 1». З 1 кастрычніка 2012 года і па цяперашні час (2017) займае пасаду намесніка галоўнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін[2].

Аўтар кнігі казак[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы (па выніках 2006 і 2013 гг.) прызнаная лепшай вядучай года. Узнагароджана дыпломамі лаўрэата Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая вядучая інфармацыйных праграм»[1]).

Зноскі

  1. а б Вікторыя Сянкевіч: «Садзішся ў лодку і плывеш з камандай»(недаступная спасылка)
  2. а б в Сянкевіч Вікторыя Аляксандраўна Архівавана 18 мая 2017.
  3. Любопытная устрица : сказки / Виктория Сенкевич. — Минск, 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]