Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Шапка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Гэтая старонка змяшчае спіс завершаных і бягучых абмеркаванняў правіл Беларускай Вікіпедыі. Акрамя гэтага тут жа можна пачаць абмеркаванне новага правіла, унясенне змен і дапаўненняў ва ўжо існуючыя.

Перад стварэннем абмеркавання рэкамендуецца азнаёміцца з парадамі на старонцы Вікіпедыя:Правілы.

Па выніках абмеркавання:

  • прапанова можа быць адхілена, калі ніхто не падтрымаў яе ці ўсе аргументы «за» былі абвергнуты;
  • прапанова можа быць прынятая, калі ніхто не выказаўся супраць ці ўсе аргументы «супраць» былі абвергнуты;
  • дадзены рэкамендацыі для далейшых дзеянняў, калі не атрымліваецца дасягнуць кансенсусу цягам доўгага часу.

На гэтай старонцы не праводзяцца галасаванні!

Не аргументаваныя «галасы» не ўлічваюцца пры падвядзенні вынікаў.

Не існуе дакладнага інтэрвалу часу, які адводзіцца на абмеркаванне. Яно закрываецца тады, калі відавочна, што кансенсус на прыняцце ці непрыняцце той ці іншай прапановы знойдзены. Не рэкамендуецца закрываць абмеркаванне раней 7 дзён пасля яго пачатку, аднак замаруджванне на тэрмін болей месяца таксама не пажадана.

Каб пачаць новае абмеркаванне, стварыце пад-старонку з яго назвай (увесці ў поле ніжэй назву і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасля:

  • дадайце спасылку на яго ў табліцы ніжэй;
  • зрабіце паведамленне на форуме;
  • пры неабходнасці зрабіце дадаткова паведамленне ў адпаведных тэматычных абмеркаваннях.