Вікіпедыя:Аўтапацверджаныя ўдзельнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Існуюць наступныя аўтаматычныя групы ўдзельнікаў:

Незарэгістраваныя — удзельнікі, што не стварылі ўліковага запісу, або проста не прадставіліся сістэме. Гэтых удзельнікаў таксама завуць ананімнымі, хоць на самай справе ў запісах пра іх праўкі бачны IP адрас, які схаваны ў запісах пра праўкі зарэгістраваных удзельнікаў.

Гэтыя ўдзельнікі могуць правіць любыя не абароненыя старонкі, а таксама ствараць артыкулы. Пры кожным даданні ў артыкул новай вонкавай спасылкі ім прыходзіцца пацвярджаць, што яны не робаты, пры дапамозе механізму "Капча" (CAPTCHA; падрабязней).

Новыя удзельнікі — якія зарэгістраваліся меней за 4 дні таму.

Аўтапацверджанымі новыя ўдзельнікі аўтаматычна становяцца праз 4 дні пасля рэгістрацыі. У параўнанні з папярэднімі групамі яны могуць:

  • правіць старонкі, на якія ўсталяваная частковая абарона,
  • загружаць у праект выявы,
  • пераносіць старонкі пад іншыя назвы.

Гл. таксама[правіць зыходнік]

en:Wikipedia:User access levels (англ.)