Вікіпедыя:Вікідапаможнік/Змест/Некалькі слоў пра ліцэнзіі матэрыялаў Вікіпедыі CC BY-SA
Ліцэнзіі матэрыялаў Вікіпедыі CC BY-SA
Што трэба ведаць пра правы на ўсе творы, аўдыёзапісы, выявы і іншыя матэрыялы, якія ўжо ёсць або якія вы размяшчаеце ў Вікіпедыі?
[правіць зыходнік]Адной з умоў карыстання Вікіпедыяй з'яўляюцца прававыя адносіны. Паводле дзеючых аўтарскіх правоў і іншых законаў можна:
- чытаць і друкаваць артыкулы і іншыя медыяматэрыялы бясплатна;
- рабіць уклад і правіць розныя сайты і праекты Фонду Вікімедыя;
- дзяліцца, распаўсюджваць і выкарыстоўваць артыкулы і іншыя медыяматэрыялы пад свабоднымі і адкрытымі ліцэнзіямі (пра гэта глядзіце далей).
Трэба:
- ліцэнзаваць увесь ваш унёсак і змены на сайтах або праектах пад свабоднай і адкрытай ліцэнзіяй (калі ваш уклад не ў грамадскім здабытку).
Чаму гэта важна? Каб расло багацце свабодных ведаў і свабоднай культуры: усе ўдзельнікі Вікіпедыі, павінны даваць шырокія правы на свае творы грамадскасці, каб можна было
- паўторна распаўсюджваць і
- паўторна выкарыстоўваць уклад свабодна,
так, каб такое выкарыстанне было належным чынам
- прыпісана да аўтара і
- каб была такая ж свабода паўторнага выкарыстання і паўторнага распаўсюджвання кожных вытворных твораў.
Менавіта таму абраныя свабодныя ліцэнзійныя дагаворы, умовы якіх найлепшым чынам адпавядаюць гэтай мэце.
Што такое свабодныя ліцэнзіі?
[правіць зыходнік]Калі ваш тэкст, малюнак, фота, аўдыёзапіс або відэа ахоўваюцца аўтарскім правам (з'яўляюцца творамі) і вы маеце на іх аўтарскія правы, вы дадаеце іх на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike («CC BY-SA») і GNU Free Documentation License («GNU FDL»).
Значэнне сімвалаў ліцэнзіі Creative Commons:
СС — Creative Commons — Творчыя Суполкі. Адно з найбольш вядомых сямействаў публічных ліцэнзій, якія ўжываюцца для прадастаўлення дазволу выкарыстоўваць творы, якія ахоўваюцца аўтарскім правам, у інтэрнэце.
BY — Attribution — Прызначэнне аўтарства (Атрыбуцыя). Гэта вельмі значная частка ліцэнзій. Дзе варта, трэба аддаць належнае аўтару. Калі вы ўкладваеце тэкст, вы згодныя на тое, што ваша аўтарства будзе пазначана, часцей за ўсё праз гіперспасылку (URL). Кожны артыкул мае старонку гісторыі, дзе пералічаны ўсе аўтары і рэдактары. Таксама, устаўляючы чужы тэкст, вы павінны пазначыць аўтара (аўтараў) гэтага тэксту.
SA — Share Alike — (Распаўсюджванне) на тых жа ўмовах. Усё, што змяняецца, ствараецца на аснове матэрыялу, які знаходзіцца пад свабоднай ліцэнзіяй, таксама распаўсюджваецца пад той жа ліцэнзіяй Творчых Суполак.
Вы можаце паўторна карыстацца кантэнтам, які знаходзіцца ў Вікіпедыі, у гэтым выпадку таксама неабходна, каб кожнае паўторнае выкарыстанне адпавядала згаданым ліцэнзіям. Тое ж самае тычыцца кожных змяненняў, дапаўненняў тэкстаў або іншага кантэнту.
Вы маеце магчымасць устаўляць тэкст, які знайшлі дзесьці яшчэ або напісалі ў сааўтарстве, але тады вы гарантуеце, што ён даступны на тых умовах, якія сумяшчальныя з ліцэнзіяй CC BY-SA або GNU FDL.
Нятэкставыя медыяматэрыялы могуць быць даступныя і пад іншымі ліцэнзіямі, галоўнае, каб яны прытрымліваліся мэты дазволу неабмежаванага паўторнага выкарыстання і паўторнага распаўсюджвання. Памятайце пра гэта, калі дадаеце нятэкставыя медыяматэрыялы.
Калі ласка, майце на ўвазе, што гэтыя ліцэнзіі дазваляюць камерцыйнае выкарыстанне вашага ўкладу.
І ўрэшце, нават калі вы вырашылі ніколі больш не звяртацца да Вікіпедыі, паводле ліцэнзій вы абяцаеце, што не скасуеце ў аднабаковым парадку і не паспрабуеце зрабіць несапраўднай кожную ліцэнзію, якую вы пазначылі для свайго тэксту або іншага медыяматэрылу ў Вікіпедыі.
Ёсць яшчэ кантэнт, які ўжо знаходзіцца ў грамадскім здабытку, гэта значыць, яго можна выкарыстоўвацца без дазволу праваўладальніка і без выплаты ўзнагароды. Яго дадавайце смела! Аднак надзвычай важна, каб вы маглі пацвердзіць факт знаходжання дададзенага ў грамадскім здабытку.