Вікіпедыя:Вікідапаможнік/Змест/Рубрыка «Увага». Карысныя парады і тыповыя памылкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
  • Карыстайцеся кароткімі спасылкі праз акно «Знайсці». Напрыклад, Вікіпедыя:Вікідапаможнік, Катэгорыя:Біялогія
  • Звярніце ўвагу, каб «і» і астатнія літары, як то «с», «о», былі з кірылічнага алфавіту.
  • У выпадку канфлікту правак не бянтэжыцеся — ваш тэкст знаходзіцца ніжэй, трэба толькі супаставіць яго з тым, які толькі што быў захаваны іншым удзельнікам. Не забудзьце захаваць выпраўлены тэкст.
  • Знайшлі памылку або маеце што дадаць да артыкула? Праўце смела!
  • Артыкулы, меншыя за 3 тысячы знакаў, лічацца накідамі. Такія артыкулы маюць права на існаванне, але патрабуюць развіцця. Калі артыкул не раскрывае змест з'явы, аб'екта, падзеі, яго могуць выдаліць. Каб такога не здарылася, карыстайцеся шаблон {{Пішу}} і паляпшайце свой артыкул. Не адмаўляйцеся ад адстойвання права артыкула на існаванне ў выпадку, калі ён трапіць у ліст пазначаных да выдалення.
  • Абзацы ствараюцца двайным «Уводам», т.б. дадатковым пустым радком паміж масівамі тэксту. «Чырвоны радок» (водступ) у пачатку абзаца ў Вікіпедыі не выкарыстоўваецца.
  • Дробная частка лічбы аддзяляецца коскай.
  • Не забывайцеся дадаваць артыкул прынамсі ў адну катэгорыю, гэта паляпшае яго звязнасць і шукальнасць.
  • Загружаючы выяву, відэа або гук у Вікіпедыю, улічвайце баланс якасці, памераў і «вагі» файла.
  • Калі забыліся, як нешта рабіць ў Вікіпедыі, знайдзіце артыкул, дзе зроблена тое ж і праз закладку «правіць зыходнік» паглядзіць як гэта зроблена.

На старонцы удзельніка можна размяшчаць шаблоны, каб зрабіць яе інфарматыўней[правіць зыходнік]