Вікіпедыя:Вікідапаможнік/Змест/2. Уліковы запіс удзельніка Вікіпедыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Bubble text[правіць зыходнік]

Я хачу дапамагчы людзям атрымаць свабодны доступ да бясплатных ведаў. Раскажы мне болей. З чаго мне пачаць?

Стварэнне ўліковага запісу ўдзельніка — добры першы крок, калі вы пачынаеце рабіць уклад у Вікіпедыю. Уліковы запіс (акаўнт) дазволіць вам:

  • ствараць артыкулы;
  • загружаць выявы;
  • пераносіць старонкі.

Вы атрымаеце доступ да спецыяльных функцый, такіх як «Мой спіс назірання». Спіс назірання дазваляе сачыць за артыкуламі, якія вы правілі і/або паставілі пазнаку пра цікавасць да старонкі. Каб дадаць артыкул у спіс назірання, націсніце на значок-зорачку ў верхняй частцы артыкула.

Што яшчэ больш важна, такім чынам усе вашы змены ў артыкулах Вікіпедыі запісваюцца пад імем вашага ўліковага запісу, ідэнтыфікуюць вашу дзейнасць у Вікіпедыі. Гэта дапаможа вам узаемадзейнічаць з іншымі людзьмі, якія правяць тыя ж артыкулы, што і вы, і дапаможа стаць надзейным сябрам супольнасці.

Калі вы прызвычаіцеся да Вікіпедыі, вы выявіце, што можаце ўдзельнічаць у дыскусіях і можаце дапамагчы іншым у рэдагаванні артыкулаў.

Рэдагаванне без рэгістрацыі[правіць зыходнік]

Вы можаце рэдагаваць Вікіпедыю і без рэгістрацыі ўліковага запісу. Аднак без выкарыстання ўліковага запісу вашы праўкі будуць запісаны пад вашым IP-адрасам, а практыка сведчыць, што супольнасць Вікіпедыі схільная да недаверу праўкам ананімаў.

Як зарэгістравацца (стварыць уліковы запіс удзельніка)[правіць зыходнік]

Стварыць уліковы запіс у Вікіпедыі вельмі лёгка:

  1. Націсніце на «Стварыць уліковы запіс» у правым верхнім вуглу старонкі.
  2. Запоўніце імя ўдзельніка (магчымы нік).
  3. Абярыце сабе пароль.
  4. Націсніце на спасылку «Стварыць уліковы запіс».

Калі Вы ствараеце ўліковы запіс удзельніка, лепш запоўніць поле e-mail, каб мець магчымасць аднавіць свой пароль, калі забудзецеся на яго.

Стварэнне ўліковага запісу

Паспрабуйце!

  1. Стварыце ўліковы запіс удзельніка ў Вікіпедыі.
  2. Зрабіце спіс назірання вашых упадабаных артыкулаў у Вікіпедыі, націснуўшы зорачку ў верхняй частцы старонкі артыкула. Паглядзіце, як змены ў артыкуле адсочваюцца ў вашым спісе назірання.

Кароткая спасылка Вікіпедыя:Як зарэгістравацца

Bubble text[правіць зыходнік]

Гэта было хутка! Цяпер я маю ўліковы запіс і магу ствараць якасныя артыкулы.

Асабістая старонка ўдзельніка[правіць зыходнік]

Дадаць інфармацыю пра сябе і свае зацікаўленасці можна на вашай старонцы ўдзельніка. Кожны ўліковы запас мае старонку ўдзельніка і старонку размоў да яе. Вы можаце знайсці спасылкі на сваю старонку і размовы ў правым верхнім вуглу экрана. Каб перайсці на сваю старонку ўдзельніка, націсніце на сваё імя ўдзельніка, якое знаходзіцца побач са значком удзельніка. Потым націсніце на закладку «Правіць зыходнік», каб напісаць пра сябе. Калі скончыце пісаць пра сябе, націсніце кнопку «Запісаць» пад акном рэдагавання.

Знайсці старонку ўдзельніка
Знайсці старонку ўдзельніка

Вы можаце напісаць пра сябе, свае спецыяльныя веды, пазначыць свае зацікаўленасці, у прыватнасці прыхільнасць да пэўнай тэматыкі або артыкулаў.

Сувязь з іншымі ўдзельнікамі Вікіпедыі праз старонку «Размовы з удзельнікам»[правіць зыходнік]

Старонка размоў удзельніка з'яўляецца месцам, дзе вы і іншыя ўдзельнікі могуць пакідаць паведамленні, на якія можна адказваць. Многія ўдзельнікі пакідаюць вітанні да пачаткоўцаў. Іншыя вікіпедысты могуць карыстацца гэтай прасторай, каб пачаць размову, пазнаёміцца з вамі ці зразумець змены, якія вы зрабілі ў артыкулах.

// намаляваць гіка…

Паспрабуйце! Націсніце на сваё імя ўдзельніка, затым націсніце на закладку «Правіць зыходнік», каб правіць сваю старонку. Вывучыце розныя опцыі на панэлі рэдагавання… (цёмны тэкст), (курсіў) і (спасылка). Націсніце на кнопку «Дадаткова», каб убачыць іншыя інструменты фарматавання.

Bubble text[правіць зыходнік]

О, хтосьці пакінуў паведамленне на маёй старонцы размоў. У ім тлумачыцца, што мае праўкі былі адмененыя, бо яны падаліся непраўдападобнымі. З прычыны таго, што факт, які я дадала, заснаваны на паведамленні з вэб-сайта ўрада, я аднаўлю праўкі. Гэтым разам уключу крыніцу ў раздзел спасылак у канцы артыкула.