Вікіпедыя:Пагадненні/Тэрміны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Расійская дзяржава, назва да 1713[правіць зыходнік]

Вядома, што дададак да тытулу "усяе Русі", і візантызаваны варыянт назвы Расія (Расійская дзяржава, Расійскае царства) з'явіліся пры Іване III, канец 15 ст. Варыянты назвы "Расійская..." рэдка ўжываліся ў Маскоўскай дзяржаве, як неафіцыйны сінонім, на працягу 16 ст., больш — у 17 ст., афіцыйнай назва стала ў 1713 (?).

У наш час рускай гістарыяграфіяй ужываюцца тэрміны "Руская цэнтралізаваная дзяржава" і "Расійская дзяржава" рэтраспектыўна, у дачыненні да Маскоўскай дзяржавы, пачынаючы з 16 ст.

Ці ёсць пярэчанні супраць гэтага скароту фактаў? Якія будуць прапановы па дэнамінацыі? Yury Tarasievich 05:58, 20 Ліпень 2007 (UTC) дапісаны тэрміны Yury Tarasievich 06:06, 20 Ліпень 2007 (UTC)

Паглядзеў у новых беларускіх энц. (2005-2007) — ад Івана III (уключна) называюць Маскоўская дзяржава / маскоўскія войскі / маскоўскія ваяводы. Расія і расійскія (спарадычна - рускія) пішуць пра пасля Смутнага часу. Натуральна, што да Івана III тым больш толькі ВКМ і "маскоўскія". Што і як пішуць цяпер у Расіі, як я разумею, да нас мала датычыць. Таму прапаную прытрымлівацца: да Смутнага часу – маскоўскія, пасля Смутнага часу (з пачатку царства Міхаіла) – расійскія. Калі каму вельмі карціць, то хай сабе замест расійскія піша рускія, але толькі так, каб папраўдзе рускія не выявіліся калмыкамі ці башкірамі, як напрыклад у Паўночную вайну густа было. --MaximLitvin 19:33, 26 Ліпень 2007 (UTC)
Варта было б прынесці і ўпарадкаваць увесь кантэкст гэтага з вашай размоўнай...
Вельмі-вельмі па-вікіпедыйскаму, то А.А. мае пэўную рацыю, прынцыпова дабіваючыся ўлічвання ў такім пытанні п.гл. расійскай гістарыяграфіі -- гэта і называецца "кансенсус вікіпедыі", -- не кансенсус уласных думак, а кансенсус прадстаўлення думак даследчыкаў. Таксама, беларускамоўная ВП гэта не тое самае, што 100% выражэнне думкі беларускай гістарыяграфіі, хоць, практычна, і вельмі блізка. І добра што не тое самае, бо абядніла б ВП.
Сп.Амельчанка, вы чытаеце гэта? Рэч у тым, што проста сапраўды непрактычна, нязручна, а зусім не ў крыўду, карыстацца ў супольна пісаным тэксце такой назвай, якая, усё ж, не была афіцыйнай, і значыць у гістарыяграфіі наконт яе разнабой.
Для універсальных (у тэмах) і не зуім прафесійных аўтараў, якія пераважаюць у ВП, яшчэ больш нязручна пісаць насупор уніфікаванай пазіцыі роднамоўнай гістарыяграфіі.
Можа, вы б перагледзелі сваю пазіцыю? Скажам, абмежавалі б патрабаванне да канкрэтных артыкулаў (напр., Расія)? Yury Tarasievich 19:55, 26 Ліпень 2007 (UTC)