Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Правілы абароны старонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Запыт аховы[правіць зыходнік]

Пры запыце аховы варта пазначыць яе пажаданы тып і ўзровень.

Тыпы аховы[правіць зыходнік]

  • Ахова ад рэдагавання абараняе старонку ад змяненняў зместу.
  • Ахова ад пераносу абараняе старонку ад змянення назвы.
  • Ахова ад стварэння забараняе ствараць старонку пад пэўнай назвай.
  • Ахова ад загрузкі забараняе загружаць новыя версіі файла (але пры гэтым можна мяняць апісанне файла).

Узроўні аховы[правіць зыходнік]

  • Стабілізацыя (даступна толькі для аховы ад рэдагавання) робіць недагледжаныя версіі старонкі нябачнымі незарэгістраваным карыстальнікам (ім будзе паказвацца апошняя дагледжаная версія).
  • Частковая ахова забараняе выкананне дзеянняў незарэгістраваным і непацверджаным удзельнікам.
  • Поўная ахова забараняе выкананне дзеянняў усім, акрамя адміністратараў.

Накладанне аховы[правіць зыходнік]

Пры накладанні аховы пададзеных у запыце тыпу і ўзроўню адміністратар вызначае мэтазгоднасць аховы, пры карэктнасці абірае адну з даступных прычын для апісання, а таксама вызначае працягласць.

Даступныя прычыны аховы старонак:

  • Ахова ад вайны правак, якая вядзецца дакладна цяпер.
  • Ахова ад вандалізму. Такая ахова можа быць толькі часовай, але працягласць можа павялічвацца пры паўторах.
  • Ахова старонкі, якая ўключаецца ў Галоўную старонку. Ужываецца, пакуль старонка ўключана ў Галоўную старонку.
  • Ахова шаблонаў і модуляў у частым ужыванні. Прымяняецца толькі перманентная ахова.
  • Ахова ад пераносу. Прымяняецца толькі перманентная ахова (для часовай пазначаецца прычына «ад вайны правак»).