Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/100000

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

28 жніўня 2015 года колькасць артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі дасягнула 100 000.

«Вікіпедыя па-беларуску» існуе са жніўня 2006 г., развіваецца ахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове.

Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў Вікіпедыі, дасягае за месяц 250 чалавек і больш. За час існавання раздзела было зроблена звыш 2 млн. правак.

Да 16 верасня 2012 года колькасць артыкулаў перавысіла 50 000. За наступны час артыкулаў стала ўдвая больш, і сёння Беларуская Вікіпедыя — самая вялікая энцыклапедыя, напісаная па-беларуску.