Вікіпедыя:WPCleaner/Усталяванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

WPCleaner — 2.05 (26 жніўня 2022 (18 месяцаў таму) (2022-08-26)) [±]

WPCleaner

Агульная інфармацыя

Абмеркаванні

Абмяркаваць праграму

Арфаграфія

Правілы выпраўлення арфаграфіі

FAQ

Часта задаваныя пытанні

Усталяванне

Дапамога ва ўсталяванні

Паведаміць пра памылку або запытаць паляпшэння Канфігурацыя (дапамога, шаблон) · Раздзелы · Мовы · Карыстальнікі · Выявы


WPCleaner — гэта інструмент падтрымкі, распрацаваны на Java 8+. Файл усталёкі праграмы размяшчаецца на Toolforge з версіі WPCleaner 2.0.[n 1] Java 8 — мінімальная неабходная версія, і яна павінна выкарыстоўвацца з любой наступнай версіяй праграмы.

Прадусталёўкі[правіць зыходнік]

Перад усталяваннем і выкарыстаннем WPCleaner вам спатрэбіцца:

Усталяванне праз праграму-ўсталёўшчык WPCleaner[правіць зыходнік]

Найпрасцейшы спосаб усталяваць WPCleaner — выкарыстаць спецыяльную праграму, створаную для гэтага (Заўвага: да гэтага праграма ўсталёўкі тэсціравалася толькі на невялікай колькасці камп’ютараў з АС Windows або Ubuntu, таму, калі ласка, паведамляйце аб любых праблемах на старонцы размоў пра WPCleaner (пажадана адразу ў англійскім раздзеле)).

Для ўсталявання WPCleaner патрабуюцца наступныя дзеянні:

  • Спампаваць усталёўшчык з WMFLabs (не перажывайце, калі будуць папярэджанні, .jar файлы павінны быць выканальнымі файламі)
  • Запусціце ўсталёўшчык (калі Java правільна ўсталявана і наладжана, адкрыванне спампаванага jar-файла павінна запусціць усталёўшчык[1])
  • Прадстаўце неабходныя звесткі для канфігурацыі:
    • Папку для ўсталявання (Installation folder): абярыце папку, дзе будзе ўсталяваны WPCleaner. Заўвага: Пазбягайце папак унутры дырэкторый з абмежаванымі правамі (як C:\Program Files або C:\Program Files (x86) у Windows).
    • Wiki: раздзел Вікіпедыі, да якога вы бы хацелі падлучацца прадвызначана.
    • Мова (Language): мова, на якой вы бы хацелі выкарыстоўваць WPCleaner.
    • Імя ўдзельніка (Username): ваша імя ўдзельніка (не абавязкова).
    • Пароль (Password): ваш пароль (не абавязкова).
    • Абярыце, ці хацелі бы вы, каб усталёўшчык стварыў ярлык для WPCleaner. Калі імя ўдзельніка і пароль былі паданы праграме, гэты ярлык будзе запускаць WPCleaner з паданымі данымі для ўваходу. Заўвага: Стварэння ярлыка працуе толькі для некаторых АС.
    • Абярыце, ці хацелі бы вы ўсталяваць бэта-версію WPCleaner (адзначце гэты параметр толькі калі вы хочаце праверыць бэта-функцыі WPCleaner)
  • Націсніце на кнопку «Усталяваць» (Install) і пачакайце, пакуль усталяванне не скончыцца.[2]

Заўвага: Гэта працэдура з’яўляецца абгорткай для ўсталявання праз getdown, таму аўтаматычнае абнаўленне WPCleaner будзе апрацоўвацца getdown.

Усталяванне праз getdown[правіць зыходнік]

Урок па ўсталяванні на Windows 10
  1. Выпускі, старэйшыя за 2.0 мусяць быць выдалены, бо яны больш не абнаўляюцца.

Зноскі

  1. Калі ў вас узнікаюць памылкі, як Unable to install Java. There are errors in the following switches... — гэта азначае, што ў вас паламана сувязь паміж .jar-файламі і Java: інструмент jarfix можа дапамагчы, або вы можаце запусціць усталёўшчык наступнай камандай java -jar [PATH_TO_INSTALLER]/WPCleanerInstaller.jar
  2. Калі вы атрымліваеце паведамленне аб памылцы кшталту sun.security.validator.ValidatorException: PKIX path building failed: sun.security.provider.certpath.SunCertPathBuilderException: unable to find valid certification path to requested target — гэта можа азначаць, што ваша версія Java занадта старая і не ўключае новыя карнявыя сертыфікаты (root certificates) для tools.wmflabs.org. Паспрабуйце абнавіць версію Java.