Віленская зямля
Віленская зямля | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 13 красавіка 1922 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1926 |
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віленская зямля — адміністрацыйная адзінка Польскай Рэспублікі ў 1922—1926 гадах са сталіцай у Вільні.
Віленская зямля — тэрыторыя былой Сярэдняй Літвы і часткі былой польска-літоўскай нейтральнай паласы[1], якая складалася з Вільні і Віленскага, Ашмянскага, Свянцянскага, Троцкага і Браслаўскага паветаў[2] і, паводле акта ад 6 красавіка 1922 года, уключана ў склад Польшчы 13 красавіка 1922 года. Тады ў склад Віленскай зямлі былі ўключаны Дзізненскі, Дунілавіцкі і Вілейскі паветы з суседняга Навагрудскага ваяводства[3].
У 1923—1924 гадах Віленскі і Троцкі паветы аб’яднаны ў Віленска-Троцкі павет[4]. 1 студзеня 1926 года Дунілавіцкі павет пераўтвораны ў Пастаўскі[5].
Віленская зямля была апошнім абшарам Польскай Рэспублікі, які атрымаў статус ваяводства. Адбылося гэта 20 студзеня 1926 года, калі паводле акта ад 22 снежня 1925 года зямля ператворана ў Віленскае ваяводства[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII, Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Ёсць рознагалоссі ў вызначэнні надпавятовай належнасці паўночна-заходніх гмін Браслаўскага павету (гміны Браслаў, Дрысвяты, Дукшты, Опса, Плюсы, Рымшаны, Слабодка, Смолвы і Відзы) на мяжы 1921—1922 гадоў. Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 (Art. 1) называе Браслаўскі павет як адзін з пяці (разам з Віленскім, Ашмянскім, Свянцянскім і Троцкім) паветаў Віленскай зямлі, які перайшоў пад уладу Польшчы ў 1922 годзе (то бок абшараў, якія ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы. Тым часам Skorowidz miejscowości RP выданая ГСУ у 1923 годзе называе Браслаўскі як адзін з чатырох (разам з Дунілаўскім, Дзісненскім і Вілейскім) паветаў, якія ў 1922 годзе вылучаны з Навагрудскага ваяводства і далучаны да Віленскай зямлі, адначасова дае статыстыку для названых гмін станам на 30 верасня 1921 года. Іншыя крыніцы, у тым ліку карты, даюць звесткі пра далучэнне на мяжы 1921—1922 гадоў да Сярэдняй Літвы Браслаўскага і Лідскага паветаў (напр.: Andrzej Gawryszewski Ludność Polski w XX wieku. — 2005; Atlas Historyczny Polski. — PKWK, 1967). Рознагалоссі паходзяць з розных інтэрпрэтацый праведзеных на тэрыторыі Браслаўскага (а таксама Лідскага) павету выбараў на Віленскі сейм, паводле пастановы Сейма Польскай Рэспублікі ад 16 лістапада 1921 года, якія скончылі палітычную барацьбу на гэтых абшарах. Адам Мельцарэк сцвярджае, што Браслаўскі і Лідскі паветы фактычна да Сярэдняй Літвы не належалі (Adam Janusz Mielcarek Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. — 2008).
- ↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213 — Ustawa o objęciu władzy państwowej nad Ziemią Wileńską
- ↑ Дакладная дата аб’яднання не вядома. Monitor Polski за 16.11.1923 года называе яшчэ паветы Віленскі і Троцкі асобна, а ў Monitor Polski за 30.6.1924 года ўжо названы Віленска-Троцкі павет.
- ↑ Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29 — Ustawa z dnia 22 grudnia 1925 r. w sprawie utworzenia województwa wileńskiego