Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага
Заснаваны 1935
Студэнты 12 500
Сайт leu.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага (літ.: Vytauto Didžiojo universiteto Švietimo akademija), да 2019 года Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (літ.: Lietuvos edukologijos universitetas), да 20 кастрычніка 2011 года Ві́льнюскі педагагічны ўніверсітэт (літ.: Vilniaus pedagoginis universitetas) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільнюсе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1935 годзе ў Клайпедзе як педагагічны інстытут. Падрыхтоўваў настаўнікаў пачатковых школ. У 1939 годзе знаходзіўся ў Панявежысе. Пасля перадачы Віленскага краю Літве інстытут пераведзены ў Вільнюс, дзе ў лістападзе 1939 годзе пачаў працу пад сучаснай назвай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны універсітэт зноў пачаў працаваць як педагагічны інстытут.

У 1986 годзе інстытут складаўся з сямі факультэтаў (літоўскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежных моў, гісторыі і педагогікі, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчы і геаграфіі). З 1945 года дзейнічае завочнае аддзяленне, з 1966 года — вячэрняе. У 1980-х гадах інстытут налічываў 412 выкладчыкаў (у тым ліку 30 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў), навучалася звыш 7 000 чалавек (з іх на дзённым аддзяленні — 4 000, на завочнам — 3 000). Інстытут рыхтаваў настаўнікаў па больш за 20-і спецыяльнасцяў. За 1944—1986 гады інстытут падрыхтаваў 28 000 настаўнікаў розных спецыяльнасцяў.

З 20 мая 1992 года па 19 кастрычніка 2011 года дзейнічаў як Вільнюскі педагагічны універсітэт.

Пастановай Сейма № XIII-1229 ад 05/06/2018 з 1 студзеня 2019 года Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук (былы Педагагічны ўніверсітэт) спыніў сваё існаванне шляхам рэарганізацыі і быў выпісаны з Рэгістра юрыдычных асоб. Студэнты гэтай вышэйшай школы пасля яе рэарганізацыі працягнулі навучанне ва Універсітэце імя Вітаўта Вялікага.

Афіцыйныя назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1935 года да лістапада 1939 года — Клайпедскі педагагічны інстытут
  • З лістапада 1939 года да 1992 года — Вільнюскі (Ордэна Дружбы народаў) дзяржаўны педагагічны інстытут
  • З 1992 года да 19 кастрычніка 2011 года — Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт
  • З 20 кастрычніка 2011 года — Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Фізікі і тэхналогіі
  • Прыродазнаўчых навук
  • Гісторыі
  • Філалагічны (са студзеня 2009 года аб’яднаны з факультэтамі замежных моў і славістыкі)
  • Літуаністыкі
  • Матэматыкі і інфарматыкі
  • Педагогікі і псіхалогіі
  • Сацыяльных навук
  • Спорту і здароўя
  • Інстытут эдукалогіі культуры і мастацтва
  • Інстытут сацыяльных камунікацый

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

Да 1962 года ўніверсітэт узначальваў дырэктар, з 1962 года — рэктар.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вильнюсский педагогический институт // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 187. — 672 с. — 50000 экз.
  • Медонис А. Туристу о Вильнюсу. — Вильнюс: Минтис, 1965. — С. 108—110. — 50000 экз.
  • Vilnius 1900—2005. Naujosios architektūros gidas. A guide to modern architecture. — Vilnius: Viešoji įstaiga «Architektūros fondas», 2005. — С. G8. — ISBN 9955-9812-0-2