Гаагская школа жывапісу
Гаагская школа жывапісу — найбольш значнае мастацкае аб'яднанне другой паловы XIX стагоддзя ў Нідэрландах. Пазначае групу мастакоў, якія жылі і працавалі ў Гаазе паміж 1860 і 1890 гадамі у стылі рэалізму. На гаагскую школу найбольш моцны ўплыў аказала барбізонская школа ў Францыі.
Найбольш тыповымі і значнымі прадстаўнікамі гаагскай школы жывапісу былі Ёзеф Ізраэлс, Вілем Рулафс, Антон Маўвэ, Хендрык Вілем Месдах, Вілем дэ Зварт, а таксама браты Марыс, Якаб, Матэйс і Вілем. Гаагская школа аказала значны ўплыў практычна на ўвесь нідэрландскі жывапіс канца XIX і пачатку XX стагоддзя.
Самым вядомым прадстаўніком школы з'яўляецца Вінсент ван Гог, хоць уплыў гаагскай школы і рэалізму як такога прасочваецца толькі ў ранніх яго творах, а ў пазнейшых, найбольш знакамітых сваіх карцінах ён цалкам адыходзіць ад яго. Уплыў гаагскай школы прыкметна таксама ў ранніх працах Піта Мандрыяна, Яна Торапа і Ісака Ізраэлса.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- John Sillevis, Anne Tabak, Het Haagse School boek, Waanders uitgevers, Zwolle (2001), ISBN 90-400-9540-X.