Перайсці да зместу

Гаворка

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаво́рка — самая дробная адзінка дыялектнага падзелу мовы, тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінcтвaм фанетычных, граматычных i лексічных сродкаў.

Мовазнаўчым вывучэннем гаворак займаюцца дыялекталогія, лінгвістычная геаграфія, дыялектная лексікаграфія.

Гаворкі ў сістэме дыялектнай мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Heкaлькi гаворак з блізкімі ці aднoлькaвымi (aгyльнымi) моўнымі асаблівасцямі ўтвараюць групу гаворак, або дыялектную групу. Некалькі груп аднатыповых гаворак, якія гістарычна склаліся ў пэўнай мове i аб’ядноўваюцца агульнымі acaблiвacцямi, пашыранымі на пэўнай тэрыторыі, утвараюць дыялект.

У залежнасці ад захаванасці ўсёй сістэмы моўных сродкаў у складзе дыялекту вылучаюць цэнтральныя гаворкі з найбольш устойлівай, захаванай традыцыйный дыялектнай структурай і перыферыйныя гаворкі з часткова разбуранай і змененай дыялектнай структурай. На мяжы дыялектаў у выніку ўзаемадзеяння і кантактаў існуюць пераходныя (змешаныя) гаворкі, для якіх характэрна наяўнасць розных асаблівасцей суседніх дыялектаў. Калі гаворка адной мовы існуе ў іншамоўным акружэнні (як правіла, на тэрыторыі функцыянавання суседняй мовы), то яе называюць астраўным дыялектам[1].

  1. Гаворка // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — С. 469—470. — 544 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0570-6.
  • Крывіцкі, А. А. Дыялекталогія беларускай мовы / А. А. Крывіцкі. — Мінск : Вышэйшая школа, 2003 г. — 294 с.